Стала вядома, за што Лукашэнка граміў «аўтарскія праграмы» на тэлебачанні
«Ну што вы ўвесь час трэплеце гэтую Украіну. Вы ж не забывайцеся пра тое, што калісьці нам давядзецца з імі наладжваць адносіны».

У сваім выступленні на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі Лукашэнка звярнуў увагу на аўтарскія праграмы. З горыччу ён заўважыў, што
«некаторых нашых «зорных журналістаў», трэба паварочваць, Іван Міхайлавіч [Эйсмант], куды трэба», і прывёў прыклад:
«Ну што вы ўвесь час трэплеце гэтую Украіну? Вы ж не забывайцеся пра тое, што калісьці нам давядзецца з імі наладжваць адносіны. Гэта суседская наша краіна. Гэта родная нам краіна. І я ўпэўнены, што тыя, хто гаворыць жорстка пра Украіну, не разумеюць, што пераважная большасць ва Украіне — нармальныя людзі.
Але там інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі, СМІ і іншае забітыя сёння не толькі нацыянальна арыентаванымі людзьмі, ну проста нацыстамі. Калі мы іх пачынаем бамбіць-малаціць, дрэнна ўспрымаюць звычайныя людзі».
Лукашэнка запэўніў, што выказвае не толькі сваё меркаванне, а абапіраецца на маніторынг сітуацыі ва Украіне: «Мы бачым, як яны гавораць: «Ну навошта нас бацька так».
У сувязі з гэтым Лукашэнка заклікаў журналістаў «быць вельмі акуратнымі і ўсё прадумваць»: «Выйсці на экран і ляпіць там усё запар, лаючы ўсё і ўся вакол, лічачы, што ты ўжо ва ўсім разабраўся, небяспечная тэндэнцыя. Падумайце над гэтым».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары