БЕЛ Ł РУС

Да падпалаў у польскіх гандлёвых цэнтрах датычны імаверны зяць беларускага дыпламата

1.06.2024 / 19:33

Nashaniva.com

Як выявіў Альянс расследавальнікаў, Сцяпан Касцючэнка, якога спецслужбы Польшчы падазраюць у датычнасці да падпалаў у гандлёвых цэнтрах (планаваўся яшчэ падпал лакафарбавага завода), з'яўляецца не толькі байцом ММА.

Miejski reporter

Альянс расследавальнікаў Беларусі высветліў, што Касцючэнка звязаны як з беларускімі нацысцкімі групоўкамі, так і з беларускім дыпламатам.

Мяркуючы па матэрыялах у адкрытых крыніцах, Сцяпан пад мянушкай «Паляк» з сярэдзіны 2000-х звязаны з ультраправымі групоўкамі нацысцкага кірунку з ліку блізкіх да каляфутбольнага руху. Аднак, нягледзячы на ​​публікацыі ў адкрытым доступе, сілавыя органы гэтым не надта цікавіліся. 

Па фота аўтамабіля, апублікаваным пасля затрымання, Альянсу расследавальнікаў Беларусі ўдалося высветліць, што аўтамабіль Рэно Сандэра з нумарным знакам 8678РЕ-7 належыць Сцяпану Касцючэнку.

Ягоная жонка Кацярына Сяргееўна Касцючэнка — у дзявоцтве Міхневіч — з'яўляецца дачкой былога генеральнага консула Беларусі ў Гданьску Сяргея Міхневіча.

З высокай ступенню верагоднасці вярбоўка Сцяпана Касцючэнкі адбылася яшчэ ў Беларусі праз кантакты, звязаныя з ужываннем наркотыкаў, выказвае меркаванне АРБ.

Сцяпан Касцючэнка датычны да нацысцкай групоўкі Combat-18 (татуіроўка на назе як пацверджанне), Blood&Honor, а таксама да расійскага батальёна «Эспаньёла» (сфармаваны з расійскіх футбольных фанатаў пад куратарствам ФСБ), сцвярджае АРБ.

Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы затрымала напярэдадні трох падазраваных у працы на расейскую разведку і здзяйсненні дыверсій. Сярод іх двое грамадзян Беларусі і адзін грамадзянін Польшчы. Гаворка ідзе пра падпальшчыкаў буйных аб'ектаў у Польшчы.

Чытайце таксама:

Адным з затрыманых у Польшчы па «справе аб падпалах» беларусаў можа быць раней судзімы былы баец ММА

Польскія спецслужбы затрымалі двух беларусаў — іх вінавацяць у падрыхтоўцы дыверсій па заданні Крамля

У Польшчы затрымалі двух беларусаў, падазраваных у здзяйсненні падпалаў

Каментары да артыкула