Ратавальнікі прыязджалі ў Мінскі заапарк, каб уратаваць там бусляня
Наведвальнікі Мінскага заапарка заўважылі, што з птушанём сям'і буслоў здарылася надзвычайнае здарэнне. Яно захрасла ў прутах металічнай канструкцыі на вышыні 9 метраў, а каб яму дапамагчы, давялося выклікаць ратавальнікаў.
Скрыншот з відэа
«Пры дапамозе аўтакаленчатага пад'ёмніка птушаня было паспяхова вызвалена з палону», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Як адзначаецца, неўзабаве выратаванае птушаня вярнулася ў гняздо.
Чытайце таксама:
МНС: Гомельская вобласць гатовая да пераходу на ваенны час
Дзве дзяўчыны захраслі на коле агляду на вышыні 18 метраў у Хоцімску
У Смалявічах на вышыні 24 метры абарваўся трос будаўнічай люлькі