У Смалявічах на вышыні 24 метры (на ўзроўні 7-8 паверха) у будаўнічай люльцы абарваўся адзін з трасоў, паведамляе прэс-служба МНС. Будаўнікам спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Скрыншот з відэа
Пад'ёмная прылада павісла на адным тросе, спусціцца ўніз было немагчыма. Унутры знаходзіліся двое рабочых, якія ў момант здарэння фарбавалі фасад новабудоўлі.
Ратавальнікі, выкарыстоўваючы аўтадрабіну, дапамаглі мужчынам спусціцца на зямлю. Будаўнікі не пацярпелі.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары