БЕЛ Ł РУС

Расійскія атакі прывялі да крытычнага стану найбуйнейшую гідраэлектрастанцыю Украіны

1.06.2024 / 22:34

Nashaniva.com

Дняпроўская гідраэлектрастанцыя (ДнепраГЭС) у Запарожжы на гэты момант знаходзіцца ў крытычным стане ў выніку ракетнай атакі Расіі па горадзе ў ноч на 1 чэрвеня, паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

ДнепраГЭС. Фота ілюстрацыйнае

«Цяпер у крытычным стане знаходзіцца ДнепраГЭС, гаворка не ідзе нават пра выпрацоўку электраэнергіі. Перакрыты цалкам рух з левага берага на правы, таму жыхары абмежаваныя ў трафіку. Сёння ў якасці аб'езду выкарыстоўваецца два масты, на якіх наладжаная лагістыка ў абодва бакі. Выхадныя пакуль будзем так», — гаворыцца ў паведамленні рэгіянальнага чыноўніка.

Раней рух аўтамабільнага транспарту па плаціне Дняпроўскай гідраэлектрастанцыі быў цалкам перакрыты на 1-2 чэрвеня з-за ракетнай атакі Расіі па Запарожжы ў ноч на 1 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Расіяне ў ноч на 1 чэрвеня выпусцілі 100 ракет і дронаў па аб'ектах энергетыкі Украіны

Дно Кахоўскага вадасховішча за год ператварылася ў сапраўдны вербавы гай

У Кіеўскай вобласці з дапамогай расійскіх ракет сушаць бялізну ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула