Свет77

Дно Кахоўскага вадасховішча за год ператварылася ў сапраўдны вербавы гай

Эколаг Вадзім Манюк у інтэрв'ю выданню «Суспільне Дніпро» гаворыць, што «такой з'явы на планеце больш нідзе не існуе». Ён здзіўлены, бо чакаў, што на месцы вадасховішча ўзнікне шмат невялікіх вадаёмаў. Але калі яны там і ёсць, то вербы іх схавалі.

Расліннасць на месцы Кахоўскага вадасховішча. Фота: Суспільне. Дніпро

За амаль год пасля падрыву расійскімі войскамі Кахоўскай ГЭС на 150 тысячах гектараў штучна створанага вадаёма ўтварыўся густы лес. Флора, паводле слоў Вадзіма Манюка, тут разнастайная: вялікую тэрыторыю займае вярба вышынёй 2,5—3 метры, вадзяное шчаўе і заходні каркас.

«Абсалютна чакана было, што менавіта вярба зойме такія пазіцыі ў плаўнях. Гэта значыць яна заўсёды па рэках, па рачных далінах, уздоўж вадаёмаў першай рассяляецца на пясчаных водмелях, на косах. Адпаведна дно Кахоўскага мора ў першы год пасля разбурэння плаціны стала велізарнай такой пясчанай касой. Гэта проста ідэальныя ўмовы для прарастання вярбы. Уражвае тое, колькі насення, бо за адзін сезон фактычна зніадкуль хапіла, каб засеяць увесь вялікі луг. Амаль 150 тысяч гектараў прыродных насаджэнняў утварылася», — гаворыць Вадзім Манюк.

На беразе былога Кахоўскага вадасховішча. Фота: Суспільне. Дніпро

Паводле ягоных слоў, калі глядзець на лес у цэлым, то ён аднарослы — у сярэднім 2,5—3,5 метра ў вышыню. Новаму насенню, кажа эколаг, на гэтай мясцовасці ўжо няма шанцу прарасці, таму што няма праточнай вады. Таму цяпер дрэвы паміж сабой будуць канкураваць, а з часам пачнецца натуральны працэс самаразрэджвання: на 10 метраў застанецца адно дрэва.

Што тычыцца іншых раслін, то эколаг адзначае, што яны таксама будуць паступова знікаць.

«Шчаўе вадзяное — тыповы такі плаўневы від, яму патрэбная вада. Ён цяпер яе цягне з расколін у глыбіні, але калі далей нічога не будзе мяняцца, то тут будзе суша, і гэтыя віды паступова будуць знікаць», — кажа ён.

Трэшчына на дне былога Кахоўскага вадасховішча. Фота: Суспільне. Дніпро

Трэшчыны, якія ўтварыліся на дне Кахоўскага вадасховішча, расказвае Вадзім Манюк, таксама выконваюць экалагічную функцыю, з іх таксама прарастаюць расліны.

«Каркас заходні прарастае збоку, са шчылін, якія ўтварыліся пры трэсканні глею. Калі б тут была суцэльная глеба, без расколін, у гэтага насення не было б шанцаў прарасці. У гэтых трэшчынах якраз будзе самы багаты грунт з-за таго, што ў яго ўсё будзе сцякацца. Для нас гэта трэшчына, а для экасістэмы гэта нешта неабходнае. Тое, што стварае дадатковую біяразнастайнасць», — кажа эколаг.

Кахоўскае вадасховішча апусцела пасля падрыву дамбы Кахоўскай ГЭС расійскімі вайскоўцамі ў чэрвені мінулага года.

Каментары7

  • янак
    22.05.2024
    ну для беларуса не дзива бачыць вярбу, у нас так поплава уздоуж раки зарастае. Каб аднавиць "вялики луг" як яны хочуць трэба пасьвиць кароу. Без гэтага луг зарасце таким вось хмызняком - вярбой, лазой и альшыной. Будуць жыць дзики, зайцы, птушки. Якая з гэтага карыць для эканомики невядома, ну для эколага радасць
  • Андрусь
    22.05.2024
    Расійскаю моваю "верба" - гэта "ива". 
  • Типок Рагнарёк
    22.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына ў ніжняй бялізне вісеў за балконам на дзявятым паверсе ВІДЭА11

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры8

На Міншчыне пабудавалі загадкавую капліцу. Што пра яе вядома?2

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў26

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць