БЕЛ Ł РУС

Стала вядома пра асобу застрэленага на беларуска-літоўскай мяжы кантрабандыста

2.06.2024 / 13:12

Nashaniva.com

Камандуючы Службай аховы дзяржмяжы Літвы (VSAT) Рустам Любаеў распавёў, што застрэлены мужчына — віленчук 1980 г. н. з багатым крымінальным мінулым.

«Гэта жыхар горада Вільні, які мае ўражальнае крымінальнае мінулае. Ён неаднаразова судзімы за розныя злачынствы, у тым ліку за парушэнне дзяржаўнай мяжы і захоўванне акцызных тавараў», — цытуе Любаева Delfi. 

Паводле Службы аховы дзяржаўнай мяжы, у суботу каля 21:00 памежнікі праводзілі аперацыю па пошуку кантрабандыстаў у наваколлях вёскі Паўдрыёніс Шальчынінскага раёна недалёка ад мяжы з Беларуссю. На дарозе яны заўважылі аўтамабіль VW Passat. Калі літоўскія памежнікі паспрабавалі спыніць кіроўцу, той дадаў хуткасць і паспрабаваў збіць супрацоўніка Дзяржаўнай памежнай службы. 

Падчас пагоні адзіны стрэл супрацоўніка аказаўся смяротным. Пасля спынення аўтамабіля на сядзенні кіроўцы быў знойдзены смяротна паранены мужчына.

Чытайце таксама:

«Перамога ў Беларусі ў 2020-м годзе мела б вялікі палітычны ўплыў на астатнюю Еўропу» — Эн Эплбаўм

Буферная зона на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіцца 4 чэрвеня

Ля польскай сцяны на мяжы з Беларуссю вернікі правялі малітву ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула