БЕЛ Ł РУС

У Мінску 18-гадовы хлопец распыліў слезацечны газ у маршрутцы

6.06.2024 / 12:45

Nashaniva.com

Ён патлумачыў гэта кепскім настроем.

У Мінску малады чалавек з-за дрэннага настрою распыліў у маршрутцы слезацечны газ, паведамляе гарадская міліцыя.

Справа была так: хлопец зайшоў у маршрутку і выпадкова штурхнуў дзяўчыну, а таксама разліў на яе каву. Ён вырашыў не выбачацца, аднак яму зрабіў заўвагу іншы пасажыр.

Паміж мужчынам і хлопцам адбыўся слоўны канфлікт. У выніку хлопец нічога лепшага не прыдумаў, як распыліць газ з балончыка.

Следчым малады чалавек патлумачыў свой неадэкватны ўчынак дрэнным настроем.

Адзначаецца, што хлопец у зробленым раскаяўся, цяпер яго дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула