БЕЛ Ł РУС

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі ў краіны ЕС па стане на раніцу серады

12.06.2024 / 8:13

Nashaniva.com

У пункце пропуску «Брэст» на выезд з краіны па стане на 8:00 стаяць 28 аўтобусаў і 300 легкавікоў, паведамляе Памежны камітэт.

Учора ў гэты час таксама было 28 аўтобусаў, раніцай у панядзелак — 52, а на мінулым тыдні лічба даходзіла да 70.

На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 660 грузавікоў і 90 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.

У Каменным Логу — 130 легкавікоў і 570 грузавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.

На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма, стаіць 690 грузавікоў.

Чытайце таксама:

Беларусы з квіткамі з Вільні не маглі з'ехаць дадому праз чэргі на мяжы

На беларуска-польскай мяжы хтосьці пакінуў жывога хамяка ФОТАФАКТ

Памежны пераход у Баброўніках пакуль адкрываць не будуць — Сікорскі 

Каментары да артыкула