Свет1616

Памежны пераход у Баброўніках пакуль адкрываць не будуць — Сікорскі 

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што пункт пропуску ў Баброўніках (з беларускага боку — Бераставіца) на мяжы з Беларуссю цяпер адкрываць не час, хоць раней прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск гэтага не выключаў.

Памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца перад закрыццём. Скрын з відэа

Радаслаў Сікорскі адзначыў, што асабіста «таксама хацеў бы, каб гэтая мяжа была ў зусім іншым стане». Але аднаго жадання тут недастаткова, калі рэжымы Лукашэнкі і Пуціна адкрыта вядуць супраць Польшчы і ўсёй Еўропы гібрыдную вайну і выкарыстоўваюць дзеля гэтай мэты нелегальных мігрантаў з паўднёвых краін, а ўнутры Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі.

«Цяпер у Беларусі адбываюцца найбуйнейшыя рэпрэсіі ў гісторыі гэтага рэжыму. Таму, на жаль, мне вельмі шкада, таму што я таксама хацеў бы, каб нашы прадпрымальнікі маглі весці нармальную дзейнасць, але менавіта Лукашэнка з Пуціным знаходзяцца ў гібрыднай вайне з Еўропай, а не наадварот», — сцвярджае польскі міністр.

@nashaniva На мяжы з Літвой — горы прадуктаў, напояў і пакетаў #беларусь #литва #граница #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары16

  • Acab
    03.06.2024
    О, Эпэльбаўмаў ўзлаваўся на рэжым, што рэпрэсуе жыхароў Беларусі і пакінуў ўскладненьні на выезд дзеля тых жвхароў.
    Суворы, але справядлівы гаспадар мяжы
  • Жыве Беларусь
    03.06.2024
    Што хрусьць і папалам
  • Tusk jet kłamca
    03.06.2024
    Сикорский пустабрех как и его начальник Туск  

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць19

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць19

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць