БЕЛ Ł РУС

«У Беларусі гэта сапраўды раскоша». МЗС Арменіі тонка патроліла Лукашэнку ў адказ на словы Глаза

14.06.2024 / 15:9

Nashaniva.com

І накіравала Мінску ноту пратэсту.

Ані Бадалян. Фота: МЗС Арменіі

МЗС Арменіі накіравала Беларусі афіцыйную ноту пратэсту ў адказ на выказванне прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза.

Напярэдадні Глаз, каментуючы пастанову Ерэвана адклікаць пасла з Мінска для кансультацый, пажадаў армянскаму народу «кіраўнікоў, якія ў першую чаргу будуць думаць пра будучыню сваёй краіны і грамадзян». 

Яго калега з армянскага МЗС Ані Бадалян заявіла, што Ерэван накіраваў Мінску афіцыйную ноту пратэсту, піша news.am.

«Дадамо, што пажаданне мець кіраўнікоў, якія думалі б пра будучыню сваёй краіны, можа зыходзіць ад таго, хто сам гэтым валодае. У выпадку з Беларуссю на гэты момант гэта сапраўды раскоша», — адзначыла Бадалян.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней заявіў, што больш не прыедзе ў Беларусь, пакуль там кіруе Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Пашынян: Я не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнтам будзе Лукашэнка

Пасла Арменіі ў Беларусі адклікалі ў Ерэван для кансультацый 

Беларусь адклікае пасла з Арменіі для кансультацый

Каментары да артыкула