Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў у парламенце краіны, што наступным лагічным крокам у адносінах з АДКБ стане выхад з арганізацыі. Але адносіны да арганізацыі можна змяніць, калі там не будзе Лукашэнкі.

Раней Пашынян заяўляў, што Ерэван замарозіў свой удзел у АДКБ. 12 чэрвеня ён сказаў у парламенце, што Арменія ў нейкі момант выйдзе з АДКБ і назад не вернецца.
Але калі Аляксандр Лукашэнка выбачыцца перад Арменіяй ці Беларусь выйдзе з арганізацыі, Ерэван можа памяняць сваё стаўленне да АДКБ, заявіў Пашынян.
Пашынян таксама заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы чыноўнік не наведае Беларусь, пакуль прэзідэнтам там будзе Лукашэнка, праз заявы таго ў Азербайджане.
Ён абвінаваціў былыя ўлады краіны ў тым, што яны ўступілі ў «саюз — мыльную бурбалку», чальцы якога «з Азербайджанам планавалі вайну супраць нас».
«Адзін з кіраўнікоў АДКБ заяўляў, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы 44-дзённай вайны, падтрымліваў, верыў, жадаў перамогі Азербайджана. Пасля гэтага я павінен абмяркоўваць з прэзідэнтам Беларусі пытанні ў фармаце АДКБ?» — сказаў Пашынян.
Армянскі прэмʼер дадаў, што «будзе вымушаны абмяркоўваць з Лукашэнкам пытанні ў фармаце ЕАЭС і СНД».
Раней Пашынян заявіў, што дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану.
Беларускія дзяржаўныя СМІ не называюць Карабах Карабахам
Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому
Беларускія дзяржаўныя СМІ не называюць Карабах Карабахам
Мінск і Баку сталі гарадамі-пабрацімамі. У Гродна і Гомеля таксама з'явіліся партнёры ў Азербайджане
Лукашэнка хоча забудаваць Нагорны Карабах аграгарадкамі
Арменія саступіць некалькі вёсак Азербайджану, каб прадухіліць новую вайну
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары