БЕЛ Ł РУС

Былы міністр юстыцыі Хаменка цяпер возьмецца за мэты ўстойлівага развіцця

17.06.2024 / 22:16

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб нацыянальным каардынатары па дасягненні мэт устойлівага развіцця. Гэтую пасаду зойме былы міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. 

Сяргей Хаменка

У красавіку 2024 года Сяргею Хаменку знялі з пасады кіраўніка Мінюста і прызначылі ў Савет Рэспублікі, дзе ён цяпер з'яўляецца намеснікам старшыні гэтага органа Наталлі Качанавай.

У Мінюст Сяргей Хаменка у кастрычніку 2021 года трапіў без ніякай для гэтага падрыхтоўкі, паколькі да юрыспрудэнцыі да таго часу не меў аніякага дачынення, а служыў у органах унутраных спраў. Перад тым ён узначальваў Дэпартамент аховы МУС, а са снежня 2019 года займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў.

Зрэшты, вялікіх прававых кампетэнцый ад яго ніхто і не патрабаваў, асноўнай задачай было забяспячэнне фармальнай ліквідацыі ўсіх без разбору структур грамадзянскай супольнасці, а з гэтым сілавік у крэсле міністра юстыцыі справіўся бліскуча. Цяпер на чарзе — мэты ўстойлівага развіцця.

Раней пасаду нацыянальнага каардынатара па дасягненні мэт устойлівага развіцця займаў Валерый Бельскі, тым жа самым указам ён вызвалены ад гэтай пасады.

Чытайце таксама:

Новы намеснік Качанавай Сяргей Хаменка паказаў, што здольны гаварыць не горш за яе. Журналісты не стрымалі эмоцый

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка страціў пасаду. Віцэ-прэм'ер Заяц таксама

Міністр юстыцыі прапанаваў, каб адвакаты, якіх прынялі ў калегію да 2017 года, давалі прысягу

Міністр юстыцыі: Каля 50 адвакатаў са жніўня 2020 года страцілі ліцэнзіі «з-за дэструктыўнай пазіцыі»

Міністр юстыцыі дэклараваў неабходнасць змагання з «нацменамі». Сам ён родам з Данбаса, а ўсю кар'еру рабіў у міліцыі

Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Каментары да артыкула