БЕЛ Ł РУС

Пакуль Расія і Беларусь не могуць дамовіцца, Украіна далучылася да еўрапейскай зоны роўмінгу

18.06.2024 / 11:48

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб адзінай роўмінгавай зоне з ЕС, паведамляе РБК-Украіна.

Гаворка ідзе пра закон аб імплементацыі нормаў еўрапейскага заканадаўства ў роўмінгу. 

На практыцы гэта азначае, што падчас паездак у ЕС званкі, SMS і перадача даных уключаны ў хатні пакет паслуг, адпаведна паслугі роўмінгу даюцца без дадатковай платы. 

Таксама перавагамі агульнай роўмінгавай зоны змогуць скарыстацца і карыстальнікі еўрапейскіх аператараў, якія вандруюць па Украіне.

Беларусь і Расія дамовіліся адмяніць роўмінг паміж краінамі яшчэ ў 2018 годзе. Апошні раз яго адмену паабяцаў Пуцін падчас візіту ў Мінск у канцы траўня 2024 года.

Чытайце таксама:

Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?

Ваш знаёмы знянацку зноўку зарэгістраваўся ў тэлеграме? Вас могуць чакаць праблемы, калі яму напішаце

Укласці дамову з мабільнымі аператарамі цяпер можна дыстанцыйна. Што для гэтага трэба

Каментары да артыкула