Грамадства77

Ваш знаёмы знянацку зноўку зарэгістраваўся ў тэлеграме? Вас могуць чакаць праблемы, калі яму напішаце

На іншым баку можа быць губазікавец або кэдэбіст.

Калаж «Нашай Нівы»

Экспертам Media IQ сталі вядомыя два выпадкі, калі нехта перастварыў акаўнт двух беларусаў замежжа на іх старых беларускіх нумарах. Адметна, што ў іх былі актыўныя сім-карты ў роўмінгу, за якія яны плацілі, а тэлеграм-акаўнты яны загадзя перанеслі на замежныя нумары.

Беларускія спецслужбы і раней захоплівалі такім чынам тэлеграм-акаўнты беларусаў шляхам дублявання сім-картаў. Але гэта бадай першы выпадак, калі акаўнты хутка атрымалася вярнуць назад праз смс — імаверна, сілавікі, якія рэгістравалі акаўнты, не спраўдзілі, што нумары яшчэ актыўныя.

Выявілася, што значная частка знаёмых не пераправярае, хто з імі на сувязі з новастворанага акаўнта і адразу дасылаюць на яго прывітанні. Адзін з людзей, які знаходзіцца ў Беларусі, нават нагадаў, што яны пазнаёміліся падчас жнівеньскіх пратэстаў.

Таму калі нехта з вашых кантактаў раптам зноўку рэгіструе акаўнт у тэлеграме, не спяшайцеся вітацца. Не распавядайце нічога пра сябе, але папрасіце чалавека пацвердзіць сваю асобу. Або напішыце знаёмаму ў іншай сацсетцы або месенджары, або, калі ваш акаўнт добра абаронены, запытайцеся, хто на сувязі і папрасіце яго даслаць відэапаведамленне.

Эксперты таксама раяць людзям, у якіх ёсць актыўны беларускі нумар, пры пераносе тэлеграма на замежны нумар пераствараць акаўнт на беларускім нумары і адразу ж уключаць у ім двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Так можна ўскладніць сілавікам махінацыі.

Калі ж чалавек даўно за мяжой, але ягоны беларускі нумар у вашых кантактах зноўку зарэгістраваўся, то пераправярайце двойчы. І асабліва, калі ён актывіст, журналіст або іншая публічная асоба.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Berk
    06.01.2024
    Ужывайце двухфактарную аўтэнтыфікацыю на беларускiх нумарах!
  • Andy
    06.01.2024
    Паважаня рэдакцыя, дзякуй за парады па кібербяспеке. Гэта вельмі і вельмі важна
  • Здурнели на гэтым усім
    06.01.2024
    Гэта ўсё смецце. Раней неяк жылі без тэлеграмаў, інстаграмаў. І пры тым не горш.

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства10

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Дашкевіч, Дзядок і Севярынец апублікавалі сумеснае ФОТА15

Сям’я рызыкуе спазніцца з лячэннем дачкі, калі не закрыць збор у найбліжэйшы месяц2

Вышыня снежнага покрыва складае да 47 см

Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу5

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства10

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць