БЕЛ Ł РУС

На гульнях БРІКС каментатар заклікаў «русаў» не знаёміцца з «усякімі шмарамі»

20.06.2024 / 10:9

Nashaniva.com

Яго адхілілі ад эфіру.

Уладзімір Іваніцкі

Уладзімір Іваніцкі падчас трансляцыі спаборніцтваў па самба расхваліў спартсмена Кірыла Князькова і прапанаваў дзяўчатам узяць яго на заметку — але толькі прыстойным, а не «ўсякім шмарам».

«Прыгожы атлет. Паглядзіце які … жаніх сапраўдны, 20 гадоў усяго. Дзяўчаткі, бярыце на заметку. Але толькі каб добрая пара была. Усякія шмары нам не патрэбныя. У нас павінна быць добрая генетыка. Гэта ідзе прадстаўнік русаў наймагутнейшы», — цытуе словы Іваніцкага «Дождь».

Комментатор «игр БРИКС» назвал российского самбиста «представителем русов» и попросил «всяких шмар» с ним не знакомиться. Его уже отстранили от работы на турнире

Владимир Иваницкий во время трансляции соревнований по самбо расхвалил спортсмена Кирилла Князькова и предложил… pic.twitter.com/N9NLb9rRgK

— Дождь (@tvrain) June 19, 2024

Яго адхілілі ад эфіру.

Гульні БРІКС праходзяць у Казані да 24 чэрвеня, у Расіі іх пазіцыянуюць як замену Алімпіядзе ў Парыжы. Удзел бяруць не толькі краіны БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР. Егіпет, Іран), але і іншыя краіны (усяго 93), у тым ліку Беларусь.

Спаборніцтвы праходзяць па 27 відах спорту, удзел бяруць 3500 спартоўцаў. Расію прадстаўляюць 635 спартоўцаў, Беларусь — 200.

Расія мае першае месца па медалях, Беларусь другое.

Чытайце таксама:

На Гульнях БРІКС выйграў расійскі плывец — ён быў адзіным удзельнікам спаборніцтваў ФОТАФАКТ

На «Алімпіядзе без палітыкі» з удзелам беларусаў у Расіі без палітыкі не абышлося. Адна з краін выступае без сцяга

Замест Еўра-2024 на беларускіх каналах — гульні БРІКС, пляжны футбол і чэмпіянат Бразіліі

Каментары да артыкула