Спорт33

На Гульнях БРІКС выйграў расійскі плывец — ён быў адзіным удзельнікам спаборніцтваў ФОТАФАКТ

Чатырохразовы чэмпіён свету па сінхронным плаванні Аляксандр Мальцаў стаў пераможцам адвольнай праграмы сола на Гульнях БРІКС у Казані.

Спартовец быў заяўлены ў гэтым відзе адзін, паведамляе ТАСС.

Расіянін набраў 211,6542 бала. Гэта яго другі залаты медаль на турніры. У чацвер ён стаў пераможцам тэхнічнай праграмы сола, набраўшы 267,3216 бала. Там ужо бралі ўдзел два спартоўцы.

Гульні БРІКС праходзяць у Казані, у Расіі іх пазіцыянуюць як замену Алімпіядзе ў Парыжы. Удзел бяруць не толькі краіны БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР. Егіпет, Іран), але і іншыя краіны (усяго 93), у тым ліку Беларусь.

Спаборніцтвы праходзяць па 27 відах спорту, удзел бяруць 3500 спартоўцаў. Расію прадстаўляюць 635 спартоўцаў, Беларусь — 200.

Каментары3

  • Юзік
    17.06.2024
    Неяк няёмка за яго і смешна з тых, хто арганізаваў такія "спаборніцтвы".
  • Проста жыхар
    17.06.2024
    А допінг тэсты ён прайшоў?
  • Вася
    17.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць