БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз пакуль не прыняў рашэння адносна новых санкцый супраць Беларусі

20.06.2024 / 19:47

Nashaniva.com

У Еўрапейскай радзе працягваюць абмяркоўваць новы санкцыйны пакет супраць Беларусі, але пакуль што яго перспектывы незразумелыя, паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

Фота ілюстрацыйнае

«Варта адзначыць, што санкцыям супраць Беларусі дагэтуль не дадзен зялёнае святло. Яны ўсё яшчэ абмяркоўваюцца з мэтай хутчэйшага дасягнення пагаднення», — напісаў Ёзвяк у сацсетцы X.

Раней у краін Еўраcаюза ўзнікалі рознагалоссі датычна новых санкцый супраць Беларусі і ўніфікацыі іх з абмежаваннямі ў дачыненні Расіі. Так, Германія выступіла супраць забароны на пастаўкі ў Беларусь дарагіх аўтамабіляў. 

Між тым адносна новага, ужо 14-га пакета санкцый Еўрасаюза пазіцыі нібыта ўдалося ўзгадніць, і да канца месяца ён мае быць зацверджаны.

Чытайце таксама:

Амбасадары краін Еўрасаюза ўзгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Расіі. Яны тычацца нафты і газу

Пад новыя санкцыі ЗША трапілі яшчэ некалькі беларускіх прадпрыемстваў і фізічных асоб

ЕС хоча забараніць экспарт у Беларусь прадукцыі і тэхналогій падвойнага прызначэння

Яшчэ шэсць беларускіх кампаній трапілі пад санкцыі ЗША

Шрайбман прапануе Захаду перагледзець стратэгію адносна Беларусі

Каментары да артыкула