Грамадства4545

Шрайбман прапануе Захаду перагледзець стратэгію адносна Беларусі

Аналітык Арцём Шрайбман напісаў вялікі тэкст, у якім прапануе заходнім краінам шэраг крокаў, якія, па яго меркаванні, могуць пазітыўна паўплываць на траекторыю развіцця Беларусі. Коратка пераказваем іх сутнасць.

Артыкул Арцёма Шрайбмана пад назваю «Краіна, якой не хочацца займацца. Якія опцыі засталіся ў Захаду адносна Беларусі?» прадстаўлены на сайце Фонду Карнэгі за Міжнародны Мір.

Аўтар сцвярджае, што замест пасіўнага рэагавання на дзеянні Мінска Захад павінен пашырыць гарызонт планавання і ствараць стымулы для таго, каб у будучым Беларусь пайшла па аптымальнай траекторыі.

Ён звяртае ўвагу на тое, што, нягледзячы на высокую ступень інтэграцыі Беларусі і Расіі, відавочная фундаментальная розніца ў інтарэсах двух рэжымаў: Беларусь імкнецца захаваць аўтаномію, а Расія — пашырыць сферу свайго дамінавання.

Яшчэ адзін фактар, які адрознівае Беларусь ад Расіі — стаўленне беларускага грамадства да вайны і ўласнага месца ў рэгіёне. Большасць беларусаў, незалежна ад палітычных пераваг, даўно разумеюць: у краіны ёсць свае суверэнныя інтарэсы. Менавіта гэтая розніца ў перспектыве можа стаць галоўнай рухаючай сілай вяртання Мінска да менш прарасійскага курсу.

У сваім артыкуле Шрайбман абгрунтоўвае неабходнасць асобнай праактыўнай стратэгіі Захаду ў дачыненні да Мінска. Яе адсутнасць, на думку аналітыка, робіць менш верагоднымі ці як мінімум адкладае пазітыўныя змены ў Беларусі.

Мэтай такой стратэгіі, адзначае аналітык, павінна быць дэмакратычная Беларусь, якая выйшла з-пад расійскага вайскова-палітычнага дамінавання.

На думку Шрайбмана, для вырашэння беларускага крызісу недастаткова толькі намаганняў Захаду. Зрабіць Мінск больш «згаворлівым» дапаможа якаснае ўзмацненне ваеннай дапамогі Украіне і эканамічнае ўдушэнне Расіі.

Але ў гэтых напрамках чакаць хуткага рыўку складана, таму аналітык прапануе менш амбіцыйныя рэкамендацыі з больш доўгатэрміновым эфектам. На яго думку, яны не патрабуюць карэннага перагляду прыярытэтаў знешняй палітыкі краін Захаду і ўлічваюць яе рэальныя магчымасці.

Вяртанне да бяз'ядзернай Беларусі

Шрайбман лічыць, што ўжо зараз краінам Захаду неабходна рэгулярна патрабаваць ад Расіі вываду сваёй тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) з Беларусі. Пры адсутнасці ў краіне расійскіх вайсковых баз яна з'яўляецца сур'ёзным цэментуючым фактарам вайсковага саюзу дзвюх краін.

Калі Мінск захоча вярнуцца да больш нейтральнай знешняй палітыкі, пазбавіцца ТЯЗ будзе нетрывіяльным выклікам для любой улады нават пасля Лукашэнкі. Для таго, каб у будучыні гэтае пытанне мела высокія шанцы трапіць на стол перамоваў, Захаду варта ўжо цяпер рэгулярна і актыўна выстаўляць гэтае патрабаванне да Расіі і Беларусі.

На думку Шрайбмана, у ідэале ў пакет патрабаванняў да дзвюх саюзных краін павінен уваходзіць вывад з Беларусі ўсіх войскаў і сістэм узбраенняў, якія былі размешчаныя там падчас поўнамаштабнай вайны ва Украіне і непасрэдна перад ёю.

Падтрымка прадэмакратычнага сегмента грамадства

Шрайбман адзначае, што галоўны драйвер будучай палітычнай мадэрнізацыі Беларусі — прадэмакратычны сегмент яе грамадства, які праявіў свой патэнцыял у 2020 годзе.

Захаду неабходна заахвочваць сувязі гэтых людзей са светам, а не дапамагаць рэжымам у Мінску і Маскве ізаляваць іх ад Захаду, ствараючы штучныя бар'еры для мабільнасці. Сярод шляхоў, якія прапануе аналітык, заахвочванне практыкі выдачы турыстычных і адукацыйных віз, аднаўленне чыгуначных зносін з Вільняй і Варшавай, павелічэнне колькасці адкрытых пагранпераходаў.

Аналітык звяртае ўвагу на важнасць захавання інфраструктуры беларускіх медыя ў выгнанні — адзінай крыніцы свабоднай інфармацыі пра Беларусь для свету і саміх беларусаў.

Зрабіць санкцыі па-сапраўднаму гнуткім інструментам

Шрайбман адзначае, што Захаду варта вярнуць фокус сваёй санкцыйнай палітыкі на яе галоўную задачу — змена паводзін Мінска. Гэта значыць шукаць стымулы, каб Лукашэнка ці тыя, хто прыйдуць яму на змену, захацелі рабіць сур'ёзныя крокі для адмены санкцый.

Такі падыход мае на ўвазе, што санкцыі не павінны ператварацца ў мэту палітыкі, ім трэба заставацца яе інструментам.

Гнуткасць санкцый прадугледжвае як узмацненне іх суровасці, так і аператыўнае паслабленне ў выпадку гатоўнасці ўладаў да саступак.

Шрайбман прапануе для пачатку стварыць «зялёны спіс» абмежаванняў супраць Беларусі. Туды трапяць такія санкцыі, якія ў тэорыі могуць быць знятыя толькі ў адказ на сустрэчныя крокі з боку Мінска (гэта значыць да завяршэння вайны ва Украіне і паляпшэння адносін Захаду з Расіяй).

Пасля гэтага Захадам павінна быць узгодненая дарожная карта крокаў, якія могуць прывесці да прыпынення гэтых санкцый: якія менавіта саступкі чакаюцца ад Мінска ўзамен на пакрокавае зняцце гэтых абмежаванняў. Змест гэтай карты павінен быць даведзены да ведама беларускай улады.

Захаванне каналаў камунікацыі з Мінскам

Шрайбман адзначае, што досвед апошніх гадоў паказаў, што перыядычныя дыпламатычныя кантакты прывялі да вырашэння практычных задач кшталту вызвалення палітвязняў. І гэта не азначала міжнароднай легітымізацыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і не перашкодзіла Захаду захоўваць жорсткую пазіцыю. Таму ён выступае за захаванне каналаў камунікацыі з Мінскам, у тым ліку дыпламатычную прысутнасць.

Гэта дазволіць беларускаму кіраўніцтву не лічыць заходні вектар для сябе цалкам закрытым і бачыць альтэрнатыву далейшым саступкам суверэнітэту Крамлю.

З іншага боку, Захад будзе мець канал працоўнай камунікацыі з Мінскам, які можа спатрэбіцца ў будучыні для ўзнаўлення дыялогу на больш высокім узроўні. Акрамя таго, дыпламаты ў Мінску — важная крыніца інфармацыі пра тое, што там адбываецца.

Інстытуцыялізацыя беларускага пытання

На думку аналітыка, для таго, каб беларускае пытанне не знікла з парадку дня Захаду, неабходная яго інстытуцыялізацыя.

Адной з яе формаў можа стаць прызначэнне спецпрадстаўнікоў па Беларусі. Яны будуць каардынаваць агульную палітыку Захаду па беларускім пытанні і ўтрымліваць яе ў парадку дня.

У канцы свайго артыкула Арцём Шрайбман адзначае, што прынцыповая складанасць беларускага пытання заключаецца ў адсутнасці кароткатэрміновых рашэнняў. Аддача ад усіх рэкамендаваных мер можа стаць заўважная праз многія гады.

Чытайце яшчэ:

Шрайбман прапанаваў нечаканы варыянт перафарматавання дэмакратычных сіл

«Навошта выбары ў Каардынацыйную раду? Які можа быць протапарламент у протадзяржаве?» — Шрайбман

Шрайбман назваў асноўныя памылкі дэмакратычных сіл Беларусі

Каментары45

  • ЯНКА
    29.03.2024
    Якая ганьба!
  • Васька
    29.03.2024
    Европейцы никак не могут разобраться без профессионального диванного аналитика Шрайбана. Раньше было интересно его читать, теперь понимаешь, что это просто его работа постоянно описывать ситуации. Одно и тоже и многократно. Он вообще когда нибудь где нить работал ?
  • Л
    29.03.2024
    Bild пiша пра вайну ,Сувалскi калiдор

Цяпер чытаюць

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя1

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Маргарыты Ляўчук нарэшце атрымаў украінскі пашпарт

ЗША дамовіліся з Украінай і Расіяй аб забароне атак у Чорным моры4

Стала вядома, што ў пакетах з лукашэнкаўскай сімволікай, якія даюць украінскім палонным перад абменам1

Міліцыя расказала, якая цяпер сітуацыя з наркотыкамі1

Урад Аргенціны рассакрэціць дакументы пра нацыстаў, якія хаваліся ў краіне пасля Другой сусветнай вайны3

«Кіберпартызаны» заявілі пра ўзлом сервера кампаніі, адказнай за рэагаванне на кіберінцыдэнты1

Такога віншавання з Днём Волі вы яшчэ не бачылі: на бронемашынах26

Расіянін сам пайшоў на вайну і трапіў ва ўкраінскі палон. Там ён перайшоў на бок УСУ, але хутка трапіў у палон да расіян1

Пацыентаў гомельскіх бальніц у выпадку тэракту заклікаюць звязацца з ФСБ і ўзяць з сабой расійскі пашпарт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя1

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць