БЕЛ Ł РУС

КНДР будуе ўздоўж мяжы з Паўднёвай Карэяй сцяну

21.06.2024 / 22:40

Nashaniva.com

BBC Verify прааналізавала спадарожнікавыя здымкі высокага разрознення, зробленыя ўздоўж сямікіламетровага ўчастка мяжы паміж краінамі і з іх пераканаўся, што на ім з паўночнакарэйскага боку будуецца сцяна.

На малюнках можна бачыць як мінімум тры ўчасткі, на якіх былі ўзведзены загароды паблізу дэмілітарызаванай зоны агульнай працягласцю каля 1 км. Яны размешчаныя паблізу ўсходняга канца мяжы, але не выключана, што загароды ўзводзіліся і на іншых участках мяжы.

Атрыманыя выявы сведчаць, што ўчасткі зямлі ўнутры дэмілітарызаванай зоны былі расчышчаныя: на думку экспертаў, гэта можа быць парушэннем даўняга перамір'я з Паўднёвай Карэяй.

Дэмілітарызаваная зона — гэта буферная зона даўжынёй 240 км і шырынёй 4 км, якая падзяляе Паўночную і Паўднёвую Карэі. Яна была створана ў 1953 годзе пасля падпісання пагаднення аб перамір'і, якое завяршыла актыўныя баявыя дзеянні паміж краінамі.

Чытайце таксама:

У КНДР Пуціну падарылі ягоны партрэт: афармленне падобнае да надмагільнага

Паўднёвая Карэя можа пачаць прамыя пастаўкі зброі Украіне пасля заключэння Пуціным пагаднення з КНДР

«Кім — адзіны тоўсты чалавек, якога я там бачыў». Беларус расказаў, як ён пабываў у КНДР

Каментары да артыкула