Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала правы на выданне чатырох найважнейшых зборнікаў Хорхе Луіса Борхеса
25.06.2024 / 18:39
Выдавецтва «Янушкевіч» збіраецца выдаць чатыры найважнейшыя зборнікі твораў знакамітага аргенцінскага пісьменніка, майстра інтэлектуальнай літаратуры XX стагоддзя Хорхе Луіса Борхеса, паведаміла выдавецтва ў сваіх сацсетках.
Раманы, якія будуць перакладзеныя і выдадзеныя — «Фікцыі», «Алеф», «Паведамленне Броўдзі» і «Кніга пяску».
Перакладаць іх на беларускую мову будзе Сяргей Шупа, лаўрэат Прэміі Карласа Шэрмана. Меркаваны год выдання — 2025-ы.
Чытайце таксама:
Выдавец Андрэй Янушкевіч трапіў у шорт-ліст прэстыжнай міжнароднай прэміі
«Ззянне» Стывена Кінга выйшла па-беларуску
«А гаўнюкі будуць заўсёды». Працяг сагі Сапкоўскага выйшаў у бліскучым беларускім перакладзе