БЕЛ Ł РУС

Вучні старэйшых класаў некаторых школ будуць вучыцца кіраванню аўтамабілем

26.06.2024 / 12:14

Nashaniva.com

Каго будуць вучыць ездзіць за рулём?

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Старшакласнікі ў гарадскіх пасёлках і вёсках, а таксама спецыялізаваных ліцэях, сувораўскіх і кадэцкіх вучылішчах атрымаюць магчымасць навучацца на кіроўцаў. Пра гэта паведамляе партал av.by.

Школьнікі змогуць кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі.

Таксама вучні 10—11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і спецыяльных школ і школ-інтэрнатаў за некаторым выключэннем змогуць навучыцца кіраванню ў ДТСААФ. 

Чытайце таксама:

У школах увядуць факультатыў па медыцыне

У школах з'явіцца сем новых факультатываў

На беларускім школьным факультатыве збіраюцца вывучаць творчасць «Бі-2»

Каментары да артыкула