Грамадства22

У школах увядуць факультатыў па медыцыне

Заняткі прапануюць навучэнцам X-XI класаў.

Фота: Мінздароўя

Мінадукацыі зацвердзіла праграму яшчэ аднаго школьнага факультатыва: «Уводзіны ў медыцынскую прафесію». Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале, піша Tochka.by.

У навучальную праграму ўключылі не толькі тэорыю, але і практыку, і нават экскурсіі ў медустановы. Дактарамі пасля факультатыва, вядома ж, школьнікі не стануць, а вось уяўленне пра медыцынскія прафесіі і базавыя навыкі атрымаюць.

У Х класе на занятках вывучаць гісторыю медыцыны, сістэму медадукацыі ў Беларусі, абмяркуюць вобраз медыцынскага работніка. Астатнія гадзіны прысвецяць здароваму ладу жыцця, асновам гігіены і меддапамогі насельніцтву.

А вось у XI класе пяройдуць да больш складаных рэчаў — анатоміі, фізіялогіі і нават фармакалогіі. Дзецям раскажуць аб метадах дыягностыкі і медыцынскай рэабілітацыі.

Скрыжаванне з «медыцынскай падрыхтоўкай»

У X-XI класах ёсць такі прадмет, як Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка». Блок па медыцыне праходзяць дзяўчынкі.

Некаторыя тэмы заняткаў перасякаюцца з праграмай факультатыва. Напрыклад, і там і там праходзяць лекавыя прэпараты, першую медыцынскую дапамогу, накладанне павязак.

Але розніца ўсё ж такі ёсць: на ўроках «медыцынскай падрыхтоўкі» ўпор робяць на адпрацоўку навыкаў. Напрыклад, шмат вучэбных гадзін адведзена на тое, каб школьнікі навучыліся рабіць павязкі.

У той жа час на факультатыве ўпор робіцца на азнаямленне з прафесіяй, таму ў праграму ўключаны і экскурсіі ў медустановы, аптэкі і інш.

Каментары2

  • Чытач
    11.06.2024
    Рыхтуюць дзяцей да вайны. Адначасова Хрэнін адпрацоўвае прымяненне нестратэгічнай ядзернай зброі.
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/344671/
  • Бум
    11.06.2024
    Медицинско-патриотические классы пора создавать  ;)))))))))))

Цяпер чытаюць

У Магілёве абрабавалі банк6

У Магілёве абрабавалі банк

Усе навіны →
Усе навіны

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

У Расіі арыштавалі генерала, які адказваў за ўзбраенне авіяцыі і СПА12

Як змяніўся Даўгінаўскі тракт пасля рэканструкцыі3

Гомельшчына і не толькі. Дзе і як паміралі расійскія вайскоўцы ў Беларусі2

«Параўнала цэны з польскімі — ашалела». Як айцішніца працуе ў Грэцыі, дзе няма ксенафобіі, спешкі і амаль няма айцішкі32

З’явіліся невядомыя здымкі візіту Ніксана ў Мінск з яго архіва ШМАТ ФОТА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве абрабавалі банк6

У Магілёве абрабавалі банк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць