БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Канцэнтрацыя УСУ на мяжы з Беларуссю — праблема не толькі Мінска, але і Масквы

1.07.2024 / 12:22

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ адзначыў, што Расія і Беларусь з'яўляюцца саюзнікамі і партнёрамі.

Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Расія лічыць пытанне канцэнтрацыі ўкраінскіх войскаў на мяжы з Беларуссю і сваёй праблемай, паколькі з'яўляецца саюзніцай Мінска, піша ТАСС.

Пра гэта заявіў на брыфінгу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Гэта прычына клопатаў не толькі Мінска, але і Масквы, — пракаментаваў прадстаўнік Крамля. — Бо мы сапраўды саюзнікі і партнёры».

На мінулым тыдні беларускія вайскоўцы не раз заяўлялі пра канцэнтрацыю ўкраінскіх войскаў уздоўж паўднёвай мяжы, уключна з украінскім спецназам і Рускім добраахвотніцкім корпусам. У беларускай арміі праходзіць праверка боегатоўнасці, прычым падраздзяленні высунутыя менавіта да ўкраінскай мяжы.

Чытайце таксама:

«Сітуацыя складаная» — Павел Муравейка пракаментаваў становішча на паўднёвых рубяжах

Мінабароны: Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю

Начальнік Генштаба назваў умову, пры якой Беларусь можа прымяніць тактычную ядзерную зброю

У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам

Каментары да артыкула