БЕЛ Ł РУС

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус

8.07.2024 / 18:35

Nashaniva.com

Арцём Кузьміч «Грот» дапамагае ліквідаваць наступствы расійскага ўдару.

Скрыншот відэа

Украінскі твітар скарыла відэа, на якім ветэран УСУ з пратэзам дапамагае разбіраць завалы ў дзіцячай клініцы «Ахматдзет» у Кіеве пасля ракетнага ўдару.

Ветеран з протезом розбирає завали Охмадиту.

Коли бачу таке - віра в нас переповнює.

p.s: хлопця звати Артем Грот. Ветеран, ССО. pic.twitter.com/fW48JpXcP0

— yurasov.pro (@yurasov_vitaliy) July 8, 2024

Аказалася, што гэта беларус Арцём Кузьміч з пазыўным «Грот». 

«Ветэран з пратэзам разбірае завалы «Ахматдзета». Калі бачу такое — вера ў нас перапаўняе», — падпісаў відэа ў X yurasov.pro.

Беларус Арцём Кузьміч абараняў Украіну з 2014 года ў «Азове». У 2019-м у 23 гады ён страціў нагу, але затым вярнуўся на вайсковую службу. 

Арцём Кузьміч. Фота: асабісты альбом Арцёма Кузьміча

«Грот» служыў інструктарам украінскага спецназа, а таксама адкрыў спартовы клуб для параненых франтавікоў. Пра тое, як ён апынуўся на вайне, Арцём расказваў у вялікім інтэрв'ю «Нашай Ніве».

Чытайце таксама:

Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Мінабароны Расіі пракаментавала сённяшнія ўдары па Украіне

Расія ўдарыла па найбуйнейшай дзіцячай бальніцы Кіева

Каментары да артыкула