У Бабруйску дзяўчынка іграла на скрыпцы, каб назбіраць на ровар. Былы палітвязень выканаў яе мару
У Бабруйску экс-палітвязень блогер Андрэй Бяляўскі дапамог спраўдзіць мару дзяўчынкі Лізы, якая іграла на скрыпцы, каб назбіраць на ровар.
Андрэй — уладальнік крамы ровараў. Ён даведаўся пра гісторыю Лізы і прыехаў да яе на вуліцу з падарункам.
Шчасцю дзяўчынкі не было межаў.
Андрэй Бяляўскі — не толькі ўладальнік крамы, але і вядомы блогер.
Яго затрымалі 25 красавіка 2022 года, прычым брутальна. Ён прыехаў у краму з сынам, толькі зайшоў у памяшканне, як заляцелі АМАП і міліцыя ў цывільным.
22 жніўня 2022 года прадпрымальніку прысудзілі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вызваліўся ён у студзені гэтага года.
Андрэй застаўся жыць і працаваць у Беларусі.
Чытайце таксама:
У Казані прыбралі рэкламу з радком з песні «Стой, можна я з табой?» беларуса Ap$ent
У Міністэрстве падаткаў пракаментавалі сітуацыю з чэргамі па ключы электроннага лічбавага подпісу