Грамадства11

У Міністэрстве падаткаў пракаментавалі сітуацыю з чэргамі па ключы электроннага лічбавага подпісу

У МПЗ расказалі, якія захады зробленыя для скарачэння чэргаў.

Пра чэргі ноччу пад падатковымі расказала мінская блогерка ў тыктоку. Скрыншот відэа

У сацыяльных сетках набраў папулярнасць відэаролік, у якім блогерка абурылася начнымі чэргамі ў падатковую для атрымання ключа электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП). Прэс-сакратар Міністэрства падаткаў і збораў Сяргей Саладуха пракаментаваў БелТА сітуацыю з чэргамі за атрыманнем ключоў электроннага лічбавага подпісу.

У Беларусі выданне і падаўжэнне сертыфікатаў ЭЛП ажыццяўляюць 12 рэгістрацыйных цэнтраў, акрэдытаваных дзяржаўнай сістэмай кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу. Зараз дзейнічаюць 44 пункты аказання электронных паслуг, інфармацыя аб якіх размешчана на партале НЦЭП.

Сяргей Саладуха расказаў, якія меры прыняты для скарачэння чэргаў.

«Для зручнасці плацельшчыкаў ва ўсіх рэгістрацыйных цэнтрах (акрамя пункта па адрасе: Мінск, праспект Машэрава, 25) праз афіцыйны сайт магчымы папярэдні запіс. Гэта значыць можна выбраць дату і час наведвання рэгістрацыйнага цэнтра», — адзначыў ён.

Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах з 4 ліпеня перамясціў пункт аказання электронных паслуг, які раней размяшчаўся па адрасе: Мінск, праспект Машэрава, 7, у больш камфортнае памяшканне па адрасе: Мінск, праспект Машэрава, 25, каб. 200, дзе з'явілася зала чакання, а таксама абсталявана 16 дыстанцыйных працоўных месцаў замест 12.

«Міністэрства па падатках і зборах улічыла максімальную загружанасць рэгістрацыйных цэнтраў, а таксама прыняло да ўвагі звароты плацельшчыкаў аб немагчымасці выканання ў такіх умовах абавязкаў па даванні падатковых дэкларацый індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў электронным выглядзе. Падатковыя дэкларацыі (разлікі), пададзеныя на папяровым носьбіце, будуць прымацца падатковымі органамі ва ўстаноўленым парадку», — распавёў Сяргей Саладуха.

Гэта значыць ІП могуць па-ранейшаму падаваць дэкларацыі на паперы.

Прэс-сакратар таксама звярнуў увагу на магчымасці ідэнтыфікацыйных карт.

«Пры наяўнасці ID-карты індывідуальны прадпрымальнік мае магчымасць працаваць у асабістым кабінеце плацельшчыка і накіроўваць розныя электронныя дакументы без дадатковага выкарыстання атрыбутнага сертыфіката. ID-карта выдаецца грамадзяніну тэрмінам на 10 гадоў.

Адначасова з яе выдачай выпускаецца сертыфікат адкрытага ключа на той жа тэрмін. Для пашырэння магчымасці падачы плацельшчыкамі дэкларацый (разлікаў) пры дапамозе ID-карты, ва ўсіх інспекцыях МПЗ абсталяваны спецыяльныя працоўныя месцы са счытвальнікам, на якіх любы плацельшчык можа запоўніць, падпісаць і накіраваць дэкларацыю ў падатковы орган», — адзначыў ён.

Каментары1

  • Муму
    09.07.2024
    Подача деклараций должна быть максимально упрощена и удобна для плательщиков налогов, пополняющих бюджет страны, иначе любой задумается, а зачем нужны такие мучения, и постарается найти место более удобное для работы и жизни.

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Ініцыятыва Maldzis выкупіла «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча8

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?17

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць