Урад абяцае цалкам вярнуць электрычнасць у Мазыр цягам сутак
16.07.2024 / 18:9
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак заявіў, што такой сітуацыі, як цяпер у Мазыры, у энергасістэме краіны яшчэ ніколі не было, піша БелТА.
Фота ілюстрацыйнае
«Мы страцілі фактычна ўсе магутнасці, энергазабеспячальныя лініі ў Мазыры і прылеглых раёнах. Вецер быў анамальна моцны, і гэта прывяло да вялікага разбурэння высакавольтных ліній. Былі парваныя правады, разбураныя апоры. У выніку пацярпелі 54 высакавольтныя лініі», — сказаў Сівак.
Чыноўнік падкрэсліў, што пакуль галоўная мэта — аднавіць электразабеспячэнне і магутнасці ў Мазыры. Па словах Сівака, ужо да сённяшняй раніцы больш за 50% высакавольтных ліній былі адноўленыя. Электрычнасць перакідвалі ў іншыя раёны, а затым павінна ісці падключэнне спажыўцоў.
Сівак дадаў, што ў напружаным рэжыме працуе каля 130 брыгад энергетыкаў, а ў дапамогу энергасістэме Гомельшчыны адправілі спецыялістаў з усіх рэгіёнаў. Плануецца, што ў найбліжэйшыя суткі ўся неабходная аднаўленчая праца будзе завершана.
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод ужо атрымаў энергазабеспячэнне. Мазырская ЦЭЦ таксама гатовая даваць пару на тэхналагічныя патрэбы заводаў.
Чытайце таксама:
Нядзельная бура здолела парушыць працу нават Мазырскага НПЗ
Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна
Жыхары Мазыра сталі ў гіганцкую чаргу, каб падзарадзіць тэлефоны ВІДЭА
Як выглядае чарга па ваду ў Мазыры