БЕЛ Ł РУС

Латушка заклікаў журналістаў і праваабаронцаў з Еўропы скарыстацца з бязвізу

17.07.2024 / 21:13

Nashaniva.com

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка станоўча ацаніў прынятае сёння ў Мінску рашэнне аб пашырэнні з 19 ліпеня бязвізавага рэжыму на грамадзян не толькі Польшчы, Літвы і Латвіі, але таксама і яшчэ 35 еўрапейскіх краін.

Павел Латушка

«Я думаю, што гэтым абавязкова варта скарыстацца ў першую чаргу журналістам і праваабаронцам з Еўропы.

Прыехаць і пагутарыць з сем'ямі палітвязняў, былымі палітвязнямі, падтрымаць іх, дапамагчы па магчымасці. З'ездзіць да турмаў, да «Акрэсціна». Наведаць магілы забітых рэжымам Лукашэнкі мірных пратэстоўцаў і палітвязняў, ушанаваць памяць загінулых ад рук рэжыму людзей. З'ездзіць у Курапаты.

У гэтым жа няма нічога супрацьзаконнага, праўда?», — кіруе Латушка рытарычнае пытанне да міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова. 

«Не буду падказваць далей, але спадзяюся, што знойдуцца смелыя людзі, якія будуць гатовыя прыехаць і даведацца праўду пра рэжым і пра тое, як ён здзекуецца з беларусаў», — гаворыць Латушка.

«Карацей, Максім, на мой погляд, ты ўсё правільна зрабіў. Вы ж не будзеце цяпер словы назад забіраць? Бязвіз — значыць бязвіз!», — заяўляе палітык.

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС расказаў, на каго не будзе распаўсюджвацца бязвізавы рэжым

Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы

У Беларусі не будуць рэагаваць на ўвядзенне Латвіяй забароны ўезду для беларускіх аўтамабіляў

Латушка: Я магу баяцца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах

Каментары да артыкула