Грамадства44

У Беларусі не будуць рэагаваць на ўвядзенне Латвіяй забароны ўезду для беларускіх аўтамабіляў

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз патлумачыў, якія сіметрычныя крокі ў адказ урад Беларусі будзе рабіць пасля ўвядзення Латвіяй забароны з 16 ліпеня на перасячэнне сваёй мяжы беларускімі аўтамабілямі. Паводле яго, ніякай рэакцыі не будзе.

Анатоль Глаз. Скрыншот з відэа АНТ

«Гэта ўдар па звычайных людзях. Цалкам зразумела, што ў першую чаргу пацерпяць змяшаныя сем'і, грамадзяне дзвюх краін, якія ездзяць да сваіх сваякоў, турысты з дзецьмі, падарожнікі і гэтак далей. Таму мы лічым гэты крок бесчалавечным і антыгуманным», — гаворыцца ў заяве Анатоля Глаза для расійскага афіцыйнага агенцтва «РИА-Новости».

Таму, паводле прадсаўніка МЗС, у беларускага боку няма намераў прымаць сіметрычныя меры супраць грамадзян Латвіі.

«Мы адкрытыя і зацікаўленыя ў развіцці кантактаў з суседзямі, у тым ліку ў рамках дзейнага для латышоў бязвізавага рэжыму для наведвання нашай краіны», — сказаў Глаз.

Каментары4

  • Двоеглазов
    15.07.2024
    Толик, если симметричных шагов в ответ не будет, может какие асимметричные придумаешь?
  • смотреть с балкона на драку
    16.07.2024
    глаз надувает ШЧОКИ... Кто ты такой, чел... ?
  • хтосьці
    16.07.2024
    А дзе згубілі мой адказ Жору, шаноўная рэдакцыя?

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі14

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы2

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?6

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся5

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі14

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць