БЕЛ Ł РУС

Бальніцы Германіі і Нідэрландаў адмянілі аперацыі з-за IT-збою

19.07.2024 / 11:41

Nashaniva.com

У клініках на поўначы Нідэрландаў не працуюць камп'ютары.

У клініках на поўначы Нідэрландаў не працуюць камп'ютары, таму аперацыі адкладаюць, а паліклінікі адмаўляюць у прыёме, піша Bild. Тая ж праблема на поўначы Германіі.

Універсітэцкая бальніца федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн аб'явіла, што адмяняе ўсе запланаваныя аперацыі ў Кілі і Любеку.

У ЗША адменены ўсе рэйсы найбуйнейшых авіякампаній Delta, United і American Airlines. У працы порта Ратэрдама таксама адбыўся збой.

Чытайце таксама:

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой

Каментары да артыкула