Грамадства55

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой

Кіраўнік сацсеткі X, кампаній Tesla і SpaceX размясціў карыкатуру, дзе чалавек з эмблемай X спакойна курыць у баку, пакуль іншыя, якія ўвасабляюць Microsoft, сутаргава бегаюць туды-сюды.

Х.com

Маск таксама нагадаў аб уласным каламбуры 2021 года «Macrohard >> Microsoft». Назва карпарацыі ўтворана ад слоў microcomputer і software, але даслоўна яго можна перавесці як «дробнамяккі». Маск выкарыстаў матэматычны знак «шмат больш» (>>), пажартаваўшы, што значна лепш працавала б кампанія «буйнацвёрды», піша Bild.

З-за праблем у абнаўленні праграмы для IT-бяспекі Crowdstrike сёння збояць сістэмы Microsoft па ўсім свеце.

Перастаў працаваць аэрапорт Берліна, а таксама Гамбурга, Сіднэя, гарадоў ЗША, Іспаніі і Турцыі. У Аўстраліі зачыніліся супермаркеты, у Японіі — кафэ McDonald's. У Германіі аб праблемах з камп'ютарамі паведаміў аўтавытворца Mercedes.

Урад Аўстраліі склікаў экстраную нараду з-за IT-збою.

Каментары5

  • Праблема 2000
    19.07.2024
    Гэта я далася ў знакі
  • Лявон
    19.07.2024
    Лявон да гэтага часу карыстаецца віндой 98, што й астатнім раю
  • Ганна
    19.07.2024
    Дзядзька ў Вільні, macOS працуе як швейцарскі гадзіннік. Ніколі назад не перайду на Вінду

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць