Старшыня Вярхоўнага суда анансаваў чарговую хвалю вызвалення палітвязняў
«Рыхтуецца яшчэ некаторы працяг па памілаванні», — заявіў Валянцін Сукала.
У эфіры БТ старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала расказаў, што цягам бліжэйшых шасці месяцаў у Беларусі будзе прымяняцца амністыя для асуджаных. На палітвязняў яна не распаўсюджваецца, таму карэспандэнтка ўдакладніла ў Сукалы, якім будзе іх лёс.
«Гэтыя людзі могуць быць памілаваныя кіраўніком дзяржавы. 14 былі чалавек [памілаваныя], думаю, рыхтуюцца яшчэ некаторыя прапановы па памілаванню».
Нагадаем, праваабаронцам вядома пра 18 палітвязняў, якія датэрмінова выйшлі на свабоду 3 ліпеня.
Чытайце таксама:
Кныровіч: Палітвязні адмовіліся выходзіць на волю. Бо ўмовай можа быць здрада сабе
Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца
Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва
«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення
Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?
Кныровіч: «Бабарыка — ідэаліст. Гэта не памылка, а хрысціянская ахвярнасць»
Кныровіч: Будучы прэзідэнт Беларусі знаходзіцца цяпер у Беларусі