Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення
Верагодна, гэта звязанае з тым, што частка палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні — ім прыйшлося пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі.

Вядома, што замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням. Таксама паведамляецца, што працэдура вызвалення адбывалася вельмі хутка — некаторым нават не далі сабраць свае рэчы, піша «Вясна».
Праваабаронцам дакладна вядома пра 18 палітзняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.
Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Вось гэтае прадстаўнікі офіса Ціханоўскай называюць "гуманізмам Лукашэнкі ", а некаторыя эксперты "адлігай"?