У Мінску пакупнік парэзаў сабе рукі, калі яго злавілі на крадзяжы
Інцыдэнт адбыўся ў краме абутку вядомай сеткі ў Мінску.
Скрыншот з відэа
Мужчына паспрабаваў вынесці з крамы сумку, пару красовак і біжутэрыю на агульную суму каля 400 рублёў. Але злодзей не застаўся незаўважаным: прадаўцы «засеклі» аматара халявы і паспрабавалі яго спыніць.
Мужчына, аднак, павёў сябе нечакана — узяў канцылярскі нож і дэманстратыўна парэзаў сабе рукі.
Работнікаў крамы, аднак, гэта не надта збянтэжыла: яны мужчыну спынілі, апусцілі ралеты і націснулі трывожную кнопку. Выкліканыя міліцыянеры затрымалі 34-гадовага злодзея, аказалі яму першую дапамогу і выклікалі медыкаў.
Чытайце таксама:
МУС хоча забараніць «дублі», «цублі» і іншыя сувенірныя грошы
У Італіі затрымалі беларусаў, якіх падазраюць у перабіўцы ўкрадзеных аўто
Жыхар Маладзечна скраў ровар і абмяняў яго на самагонку
Лукашэнка прапанаваў адсякаць рукі тым, хто крадзе ў сельскай гаспадарцы