Грамадства

МУС хоча забараніць «дублі», «цублі» і іншыя сувенірныя грошы

У Беларусі пачасціліся выпадкі разліку сувенірнымі банкнотамі ў крамах і таксі.

Дваццаць дублёў. Фота: «На варце»

МУС ініцыявала забарону на продаж сувенірных грошай. Усё з-за росту колькасці выпадкаў разліку банкнотападобнымі вырабамі пры куплі тавараў і паслуг.

Па звестках міліцыі, за паўгода зарэгістравана 340 выпадкаў збыту такой прадукцыі. 132 з іх склалі банкнатападобныя вырабы, якія пераймаюць выгляд беларускіх рублёў.

Гаворка ідзе пра так званыя «дублі» і «цублі». Такія сувенірныя банкноты выглядаюць як беларускія рублі. Вось толькі на банкноце напісана не «100 рублёў», а «100 дублёў». І выраблены яны з таннай паперы.

У МУС адзначаюць, што касіры часта не правяраюць сапраўднасць банкнот. За гэта, дарэчы, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

У 2024 годзе ў дачыненні да асоб, якія ўсведамлялі, што разлічваюцца сувенірнымі рублямі, узбуджаны дзве крымінальныя справы за махлярства, яшчэ двое грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробны крадзеж.

Цяпер МУС хоча забараніць продаж сувенірных грошай на тэрыторыі Беларусі. Ці гаворка ідзе толькі пра падобныя на беларускія рублі, ці пра ўсе віды такіх «банкнотаў», пакуль невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў29

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў29

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць