На беларускай краме Kropka ў Вільні па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні»
На будынку беларускай крамы Kropka ў Вільні гэтай ноччу невядомыя напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Надпіс зроблены на літоўскай мове. Апроч гэтага, у краме разбілі шыбы, піша «Новая газета.Балтия».
Усе фота: чытач «Новой газеты.Балтия»
Краму беларускіх сувеніраў і сімволікі ў цэнтры Вільні па адрасе Savičiaus g. 6 адкрыў былы палітвязень Зміцер Фурманаў і яго жонка Вольга. Пара працуе ў тым ліку з майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусь.
Чытайце таксама:
Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?
Былы палітвязень Зміцер Фурманаў адкрывае ў Вільні краму і творчую прастору