Грамадства77

Былы палітвязень Зміцер Фурманаў адкрывае ў Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору Kropka, піша Hrodna.life. Там будуць прадаваць рамесныя вырабы і праводзіць майстар-класы і выставы. На першы бізнэс пару натхніла чаканне дзіцяці.

Зміцер і Вольга Фурманавы. Крыніца: асабістая старонка Вольгі ў Facebook

Крама знаходзіцца ў старым горадзе па адрасе вуліца Savičiaus, 6. У новай беларускай краме ў Вільні сужэнцы будуць прадаваць вырабы рамеснікаў і тавары з беларускай і літоўскай сімволікай. У другім пакоі крамы яны плануюць рабіць майстар-класы, выставы, прэзентацыі, прагляды фільмаў ды іншыя імпрэзы. Зараз пара кліча майстроў і рамеснікаў да супрацоўніцтва.

Сярод розных варыянтаў назвы для крамы абралі Kropka — бо крама і творчая прастора ў адным месцы мусіць стаць кропкай збору розных людзей па розных інтарэсах. «Будзе здорава, калі такія прасторы, якія збіраюць беларусаў, будуць па ўсім свеце», — кажа Вольга Фурманава.

Беларуская крама Kropka у Вільні перад адкрыццём. Фота перадала Вольга Фурманава

На першы бізнэс натхніла цяжарнасць

На стварэнне крамы Вольгу Фурманаву натхніла… цяжарнасць. «Я пачала задумвацца, што будзе пасля нараджэння дзіцяці, як мы будзем далей жыць, бо невядома, ці будуць нейкія выплаты па цяжарнасці. І вось тры месяцы таму, прачнуўшыся ранкам, сказала мужу, што хачу сваю краму. Муж мяне падтрымаў, і з таго дня кожны дзень марыла пра гэта, запісвала ідэі», — расказала Вольга.

Апошнія дзесяць гадоў усе яе працы былі звязаныя з продажам, але ўласны бізнэс — гэта новае і для яе, і для Змітра. Яны рыхтаваліся: думалі, што патрэбна, каб адчыніць краму, запісаліся на курсы прадпрымальніцтва, знайшлі, як аформіць фірму, арандавалі памяшканне, зрабілі рамонт, а зараз устанаўліваюць мэблю. Адкрыццё плануецца ўжо неўзабаве.

Хто такія Вольга і Зміцер Фурманавы?

Зміцер Фурманаў — палітвязень, якога асудзілі па «справе Ціханоўскага». Яго затрымалі ў канцы траўня 2020 года на пікеце па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую і вынеслі разам з крэслам, на якім ён сядзеў. Фурманава абвінавацілі па ч.1 арт. 342 КК «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Паводле пракурора, ён дапамагаў шукаць Ціханоўскаму саўдзельнікаў за ўзнагароду.

Фурманаву прысудзілі 2 гады зняволення і накіравалі ў папраўчую калонію № 3 у гарадскім пасёлку Віцьба. Амаль увесь час у калоніі ён правёў у карцары. 21 кастрычніка 2021 ён выйшаў на свабоду з калоніі і ў той жа дзень пакінуў Беларусь. 30 кастрычніка 2021 года пасля Кіева ён прыехаў у Вільню і сустрэўся з Вольгай. Увесь час зняволення Вольга, на той час дзяўчына Змітра, чакала яго. Яна нават трымала галадоўку каля СІЗА ў Мінску на знак пратэсту супраць яго незаконнага затрымання і пазней у Вільні, калі трымаў галадоўку Зміцер. Ужо за мяжой пара пабралася шлюбам.

Каментары7

  • Міл'янерка
    13.05.2024
    Эх, і цяжарнасць, і крама... Молада-зелена. Лёс гэтага "бізнэса", на жаль, перадвызначаны.
    Поспехаў энтузіястам!
  • Максим Дизайнер
    13.05.2024
    Это у него после двух лет отсидки столько бабла, чтобы так голливудить?И павильон в центре арендовать, и ремонт новенький сделать, и рискованный бизнес непонятно для кого и зачем открыть?Или в Литве каждому человеку без гражданства так кредиты раздают?Просто невероятно. 
  • Нічога сабе!
    13.05.2024
    Вуліца Савічаўс 6 - гэта самы турыстычны цэнтр Вільні, побач з Ратушай і ЕГУ. Уяўляеце,колькі там каштуе арэнда?

Цяпер чытаюць

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам19

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне за дзень страцілі два самалёты5

Пазняк нагадаў, што Калеснікава — «палітычнае нішто», але з разумнай сястрой51

У Брэсце прадавец машын рэкламаваў аўтамабіль і не думаў пра азімыя

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы7

Наступны раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай пройдзе без ЗША1

Беларусь — на другім месцы. Дзяўчына расказала, як сартавала смецце ў шасці краінах свету2

«Ва ўсіх сярод знаёмых ёсць загінулыя». Удзельнікі акцый пратэсту ў Іране расказалі, як усё было4

Што цяпер з эканомікай Венесуэлы? І ці стала больш свабоды?

Еўрасаюз шукае альтэрнатыву газавай залежнасці ад ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам19

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць