З'явілася расійскае ВІДЭА, як зняволеных вязуць на абмен
Расійскае ФСБ апублікавала відэа, як зняволеных з расійскага боку саджаюць у самалёт, каб везці на абмен у Турцыю.
Скрыншот з відэа
Сярод зняволеных відаць і немца Рыка Крыгера, які сядзеў у беларускай турме і быў асуджаны Мінскім абласным судом да смяротнага пакарання. Днямі для таго, каб магчы ўдзельнічаць у абмене, яго памілаваў Лукашэнка.
Пазней з'явіліся яшчэ два відэа, знятыя ўжо ў аэрапорце Анкары.
Чытайце таксама:
Абмен зняволенымі завяршыўся, у ім узялі ўдзел 26 чалавек
З'явілася першае ФОТА вызваленых з расійскіх турмаў
Стаў вядомы поўны спіс вызваленых у рамках абмену паміж Расіяй і Захадам
Расія вызваліла палітыкаў Кара-Мурзу, Яшына, журналіста Гершковіча і вайскоўца Уілана