Грамадства1616

«Гэта былі перамовы з Масквой, Мінск у іх не ўдзельнічаў». Офіс Святланы Ціханоўскай пракаментаваў абмен зняволенымі

Офіс Святланы Ціханоўскай выдаў каментар адносна магчымага абмену зняволенымі паміж Расіяй і заходнімі краінамі.

Святлана Ціханоўская з партрэтам мужа, палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Мы не ўдзельнічалі ў гэтых перамовах і маем абмежаваную інфармацыю. На жаль, у нас няма сведчанняў, што гэты абмен можа ці мог бы прывесці да вызвалення беларускіх палітвязняў. Відавочна, што гэта былі перамовы з Масквой, і Мінск у іх не ўдзельнічаў», — падкрэслівае Офіс. 

«Безумоўна, мы вітаем факт вызвалення палітвязняў з расійскіх турмаў. Сам факт такога абмену вязнямі, калі закончыцца паспяхова, можа быць важным прэцэдэнтам, які дапаможа і ў вызваленні беларусаў.

Натуральна, абмен дзеля вызвалення мае на ўвазе, што ёсць на каго ці на што абменьваць. І гэта адрознівае беларускую сітуацыю ад расійскай.

Мы карыстаемся кожнай магчымасцю, кожным інструментам, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў.

Мы ставім гэтае пытанне рэгулярна перад заходнімі партнёрамі. У нас адбываюцца кансультацыі ў самых розных фарматах, натуральна, непублічна.

І мы ведаем, што робяцца самыя розныя намаганні па вызваленні беларусаў.

На жаль, праблема не з боку заходніх партнёраў, а з боку рэжыму, які не зацікаўлены ў вызваленні людзей і адкрыта гэта дэманструе», — сцвярджае Офіс Ціханоўскай.

Каментары16

  • Пакт Газ-Трансгаз
    01.08.2024
    Ну пра гэта і папярэджвалі... Хто не даваў беларусам пачаць кантроль сваёй мяжы? Асабліва калі пачаўся "міграцыйны" крызіс? Ствараць абменны фонд? ...ляпіце далей мульцікі на YouTube і Instagram - ды мерайцесь колькасьцю падпісчыкаў - хутка палітзняволеных будзе, як у кагосьці падпісантаў (p.s. яшчэ больш піяраце расійскіх блогераў якія быццам пачалі вывучаць мову і яны так перажываюць за беларусцаў як і папярэднія 30 год акупацыі)
  • не такі, як ёсць
    01.08.2024
    Пакт Газ-Трансгаз, нажаль ні да кога не дойдзе
  • Пеця
    01.08.2024
    Дзякуй за фотку

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт3

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца2

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт3

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць