БЕЛ Ł РУС

Украінцы занялі тры населеныя пункты ў Курскай вобласці

7.08.2024 / 9:27

Nashaniva.com

Украінскім фармаванням удалося замацавацца ў памежнай зоне, нягледзячы на інтэнсіўныя ўдары і атакі расійскіх войскаў, паведамляе расійскі Z-канал «Рыбар».

Карта з тг-канала «Рыбар»

На паўночна-заходнім участку ўкраінцы занялі населеныя пункты Мікалаева-Дар'іна, Дар'іна і Свердлікава.

Лінія кантролю на трасе Рыльск — Суджа дакладна невядомая: мяркуючы па ўсім, украінскія фармаванні адступілі.

На паўднёвы ўсход Украіна пашырыла зону кантролю ўздоўж трасы 38к — 004, прасунуўшыся да Ганчароўкі, заходняга прыгарада Суджы.

Напружаная сітуацыя захоўваецца ў хутары Алешня. Там украінскіх вайскоўцаў больш, чым расіян.

Паводле папярэдняй інфармацыі, усяго на падкантрольнай УСУ тэрыторыі Курскай вобласці знаходзіцца да 400 украінскіх байцоў, заключае «Рыбар».

Чытайце таксама:

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

УСУ праніклі ў Курскую вобласць 

Улады Курскай вобласці паведамілі аб трох збітых дронах і заклікалі здаваць кроў

Каментары да артыкула