БЕЛ Ł РУС

Магамедхабіб Кадзімагамедаў прайграў бой за бронзу

10.08.2024 / 13:25

Nashaniva.com

Магамедхабіб Кадзімагамедаў саступіў у другім суцяшальным паядынку Чэрмену Валіеву (Албанія) на алімпійскім турніры па вольнай барацьбе ў катэгорыі 74 кг і не паспрачаецца за бронзавую ўзнагароду, паведамляе тэлеграм-канал НАК Беларусі.

Сёння прадстаўнік нашай краіны быў мацнейшы за Таймураза Салказанава, але ў мінулым паядынку з Валіевым не справіўся з атакамі саперніка.

Чытайце таксама:

Алімпіяду ў Парыжы закрыюць зоркі? Што вядома пра шоу ў нядзелю

Сёння — заключны для беларусаў дзень на Алімпіядзе. Але ён можа прынесці некалькі медалёў

Алжырка, якую цкавалі ў інтэрнэце, выйграла золата Алімпіяды 

Каментары да артыкула