Спорт44

Алімпіяду ў Парыжы закрыюць зоркі? Што вядома пра шоу ў нядзелю

Зоркі першай велічыні і відовішчнае двухгадзіннае шоу чакаюць удзельнікаў і гледачоў Алімпіяды заўтра. Цырымонія закрыцця, упэўненыя французскія ўлады, чарговым разам «аслепіць усіх».

Цырымонія адкрыцця ўразіла многіх

Цырымонія адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы стала яркай культурнай падзеяй, спрэчкі вакол якой не сціхаюць па гэты дзень. З'явіліся незадаволеныя, і да справы падключылася французская паліцыя; там завялі справу пра пагрозы ў адрас мастацкага кіраўніка шоу Тама Жалі і яго каманды, піша Euronews.com

Цяпер Францыя і свет рыхтуюцца да закрыцця Гульняў, яно адбудзецца 11 жніўня ў нядзелю (пачатак а 21:15 па мінскім часе). Паводле Le Parisien, на шоу выступяць дзве культавыя французскія групы, Phoenix і AIR, вядомыя сваімі эксперыментамі з гукам.

Ці так гэта, свет даведаецца толькі ў нядзелю. Пакуль афіцыйна пра цырымонію вядома толькі тое, што яна носіць назву Records, доўжыцца дзве гадзіны і пройдзе на стадыёне Stade de France. Міністр спорту Францыі Амелі Удэа-Кастэра ўжо заявіла Радыё France Info, што «абсалютна ўпэўненая»: «Жалі і яго каманда зноў «аслепяць усіх».

Фота: Chris Pizzello / AP

Сярод зорак, якія могуць з'явіцца на цырымоніі, крыніцы называюць Снуп Дога і саму Тэйлар Свіфт. Апошняя ўжо прымала ўдзел у прома-роліках у падтрымку каманды ЗША. Журналісты мяркуюць, што зорка прыляціць на нядзельны выступ з Вены, дзе адмянілі яе канцэрты.

Раян Гослінг і Марго Робі. Фота: Wiktor Szymanowicz/Anadolu Agency via Getty Images

Сярод іншых зорак, заўважаных у Парыжы, як мяркуецца, для ўдзелу ў цырымоніі закрыцця — рэжысёр фільма «Барбі» Грэта Гервіг, а таксама Мішэль Йеа, Раян Гослінг і Ева Мендэс. Хадзілі чуткі, што на шоу 11 жніўня можа прыляцець і сам Леанарда Ды Капрыа.

Французскі аргкамітэт каментароў чакана не дае. Аднак там пацвердзілі, што Stade de France будзе пераўтвораная ў гіганцкую канцэртную залу, у якой разам з зоркамі першай велічыні выступяць сотні артыстаў, танцораў і цыркачоў.

Тома Круза (злева) фатаграфуюць гледачы спаборніцтваў у Парыжы. Фота: Charlie Riedel / AP

Адразу некалькі крыніц кажуць, што на цырымоніі дакладна будзе Том Круз, які выканае небяспечны трук. Кажуць і тое, што скачок настолькі сур'ёзны, што не выключана прыцягнення каскадзёраў…

Так ці інакш тым Круз відавочна захоплены ідэяй Алімпіяды, ён быў заўважаны на многіх падзеях цяперашніх гульняў. А ў 2004 годзе ён дапамог пранесці паходню з алімпійскім агнём праз Лос-Анджэлес у рамках сусветнай эстафеты перад летнімі Алімпійскімі гульнямі ў грэцкіх Афінах.

Каментары4

  • бабруйчанін
    10.08.2024
    Нажаль ні дажыў ні убачыл ....Бора Маісееў
  • Человек
    10.08.2024
    Лишь бы не трансы
  • Dog
    10.08.2024
    Давайте закрывайтесь побыстрее. Жалкое такое зрелище парижская олимпиада.

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць