УСУ кантралююць каля 1000 квадратных кіламетраў тэрыторыі РФ — Сырскі
12.08.2024 / 18:36
Украінскія ўлады ўпершыню пацвердзілі, што УСУ праводзяць аперацыю ў Курскай вобласці.
Відэа Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага было апублікавана ў канале Зяленскага.
«Самае важнае — быў даклад галоўнакамандуючага Аляксандра Сырскага з нагоды нашых абаронных дзеянняў на фронце і аперацыі ў Курскай вобласці», — напісаў Зяленскі.
Сырскі, які ўдзельнічаў у сустрэчы па відэасувязі, заявіў, што УСУ кантралююць каля 1000 квадратных кіламетраў тэрыторыі РФ. А саму аперацыю назваў наступальнай.
Таксама сёння на нарадзе ў Пуціна расійскія ўлады ўпершыню падрабязна пракаментавалі сітуацыю ў Курскай вобласці. Яны прызналі страту кантролю над 28 населенымі пунктамі.