У Шумілінскім раёне падчас раскопак знайшлі паясную накладку часоў вікінгаў
Экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук працавала ў аграгарадку Кардон Шумілінскага раёна, дзе і была выяўленая знаходка, паведаміў кіраўнік экспедыцыі, кандыдат гістарычных навук Марат Клімаў, піша sb.by.
Фота: Марата Клімава
Па словах археолага, у выніку раскопак выявілі сляды некалькіх пабудоў і печаў, а побач з адным з былых будынкаў знайшлі ўнікальную паясную накладку, якая належыць колу скандынаўскіх старажытнасцяў і выкананая ў звярыным стылі:
Фота Марата Клімава
— Сапраўды такіх жа накладак беларускія археолагі не знаходзілі, але па стылі выканання яна блізкая да той, якую мы выявілі падчас раскопак у Верхнім замку Полацка ў 2022 годзе.
Гарадзішча Кардон — адно з найбуйнейшых паселішчаў эпохі вікінгаў у Беларусі. Яго росквіт звязаны з актыўным выкарыстаннем у IX — пачатку XI ст. «шляху з варагаў у грэкі». Гэты археалагічны комплекс навукоўцы вывучалі раней. Цяперашняя экспедыцыя аднавіла даследаванні, завершаныя ў 2018 годзе. Мэтай даследаванняў быў пошук жылых дамоў, вытворчых комплексаў і пацверджанняў таго, што побач з паселішчам знаходзілася «бухта дракараў» вікінгаў, але прамых доказаў не выявілі, адзначыў Марат Клімаў.
Чытайце таксама:
На поўначы Беларусі знайшлі драўляны коўш узросту піраміды Хеопса
Археолагі кажуць, што знайшлі самыя старажытныя могілкі каменнага веку ў Беларусі
У нацпарку «Прыпяцкі» знайшлі дванаццаць дагэтуль невядомых курганоў
На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА
Археолагі расказалі, ці ўдалося адшукаць на дне Бярэзіны скарб Напалеона