БЕЛ Ł РУС

У Суджы на Куршчыне знеслі помнік Леніну ФОТАФАКТ

16.08.2024 / 18:59

Nashaniva.com

Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах дэманструюцца фота помніка Леніну, знесенага ў занятым цяпер УСУ райцэнтры Суджа Курскай вобласці.

Так месца помніка Леніну ў Суджы выглядае цяпер

У самой Украіне ўсе раней таксама шматлікія помнікі Леніну паздымалі пасля ініцыяванай уладамі краіны маштабнай дэкамунізацыі, якая стала магчымай у выніку перамогі Еўрамайдана ў 2014 годзе.

Так помнік выглядаў раней

Раней расійскія крыніцы сцвярджалі, што УСУ нібыта занялі толькі заходнюю частку горада, але помнік Леніну, як заўсёды ў недэкамунізаваных постсавецкіх гарадах, знаходзіцца ў цэнтры.

Чытайце таксама:

Украінскія ўлады прапанавалі жыхарам Курскай вобласці эвакуявацца на тэрыторыю Украіны

«Мы ўвайшлі лёгка, практычна без супраціву». Што гавораць пра аперацыю УСУ ў Курскай вобласці яе ўдзельнікі

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі разбуранай газавымяральнай станцыі «Суджа»

Каментары да артыкула