У Заслаўі мужчына знайшоў на сваім участку казурку, якую ў Беларусі бачаць пакуль рэдка
Спачатку мужчына падумаў, што гэта вялікі конік, але калі прыгледзеўся то зразумеў, што гэта багамол — істота, у Беларусі пакуль што не надта распаўсюджаная, паведамляе сайт pristalica.by.
Мужчына трохі спалохаўся, убачыўшы казурку. А вось жонка ягоная была смялейшая: яна нават «паціскала» багамола, які, па словах мужчыны, быў каля 10 сантыметраў у даўжыню.
Няпрошаны госць не збіраўся нікуды сыходзіць, таму муж і жонка вырашылі пакінуць яго на ноч на вінаградзе, дзе шмат зеляніны.
Упершыню багамола ў нашых краях заўважылі каля 40 гадоў таму, а часцей ён стаў сустракацца толькі ў 2010-х.
Калі раней такія сустрэчы адбываліся ў асноўным на поўдні Беларусі, то цяпер гэты від распаўсюдзіўся па ўсёй краіне.
Вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі Анатоль Кулак патлумачыў усё шырэйшае распаўсюджванне багамолаў змяненнем агракліматычнай зоны: за апошнія 30 гадоў сярэднегадавая тэмпература ў краіне вырасла на 1,36 градуса і дасягнула амаль 7,3 градуса.
Чытайце таксама:
«Яны паўзуць з кватэры суседа». Мінскі шматпавярховік захапілі клапы
Я выпадкова наеўся лічынак харчовай молі разам з ежай — гэта небяспечна? Адказ нечаканы
У Салігорскім раёне знайшлі вусеня вельмі рэдкага матылька. Чаму мы так рэдка яго бачым?
Вёску ў Белавежскай пушчы наведаў вельмі рэдкі жук. Што за ён і чым адметны?