Усяго патроху33

У Салігорскім раёне знайшлі вусеня вельмі рэдкага матылька. Чаму мы так рэдка яго бачым?

Здымкам вусеня даўжынёй ажно 11 см падзяліўся заолаг Сяргей Шакала. Мужчына кажа, што гэта вусень бражніка Acherontia atropos (мёртвая галава), а ён у нас зусім не часты госць, піша Smartpress.by.

«Фота даслаў мой добры знаёмы з пасёлка Краснадворцы Салігорскага раёна Барыс Зінчук з пытаннем, хто гэта. Бражнікі Acherontia atropos у нас сустракаюцца, а вось вусеняў гэтага віду раней не бачыў», — адзначае Сяргей Шакала.

Знаходка сапраўды выглядае вельмі экзатычна, ды і памер вусеня ўражвае.

Вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі, энтамолаг Анатоль Кулак расказаў, што бражнік мёртвая галава — паўднёвы від.

«Але гэтыя матылькі здольныя перамяшчацца на высокіх хуткасцях на вялікія адлегласці. І сотні кіламетраў для іх — нішто. Да нас, напрыклад, прылятаюць і адкладаюць яйкі бражнікі з міжземнаморскага рэгіёну. Вядома ж, гэта рэдкасць, але знаходкі вусеняў мёртвай галавы былі і раней», — тлумачыць спецыяліст.

Імага бражніка мёртвая галава. Фота flectone.ru

У імага мёртвай галавы кароткі, але цвёрды хабаток, што дазваляе ім пракусваць садавіну і высмоктваць з яе сок. Гэтыя бражнікі могуць нават залятаць у вуллі і харчавацца мёдам пчол. Але асноўныя кармавыя расліны — гэта паслёнавыя, бульба, памідоры і інш.

«У Беларусі быў выпадак, калі мёртвая галава заляцела ў цяпліцу і адклала яйкі на памідоры. Вусені падраслі і з'елі ўсе кусты таматаў», — заўважыў Кулак.

Увогуле гэтае насякомае мы б бачылі часцей, але яно вядзе начны лад жыцця. Да таго ж, апрацоўка палёў пестыцыдамі ад каларадскага жука таксічная і для бражніка мёртвая галава. Гэта не дае яму шырока распаўсюдзіцца ў нашай краіне.

Каментары3

  • 12.07.2024
    Адразу ўспомніў Эдгара По .
    Калі такія спёкі і далей ў Беларусі малпы па пальмах скакаць пачнуць .
  • Žvir
    12.07.2024
    Dzie tam miortvaja halava ? Chto ŭbačyŭ tam halavu ? Niapraviļnaja nazva ŭ matylia. Tam sabačaja pysa vyrazna vidać.
  • начная бабачка
    12.07.2024
    бачыла мёртвую галаву ў дзяцінстве. незабыўна. і вось цяпер чарапушкі ў аксэсуарах і інтэр'еры...
    а гэтым летам трапіўся іншы бражнік - з чорным квадратам на спіне. глазчатый. цікава, як па-беларуску будзе "глазчатый"?
    Рэд., фота даслаць?)

Цяпер чытаюць

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?50

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны72

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

У Пінску прадаюць гастрабар на цеплаходзе. Колькі просяць?

Украінскія вайскоўцы дронам эвакуявалі кацянят з лініі фронту2

Запрацаваў сайт адноўленай Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat5

Нацыянальны гістарычны музей на загад Лукашэнкі зменіць назву19

Баец расійскай ПВК выкраў ваенкара, які пісаў пра іх кампанію, і трымаў у закапанай труне3

Мінчукі здалі кватэру ў «Мінск-Свеце» на суткі. Арандатары ператварылі яе ў капішча6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?50

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць