БЕЛ Ł РУС

У Мінску прапаў сямікласнік

8.09.2024 / 21:11

Nashaniva.com

Мінская міліцыя абвясціла вышук зніклага школьніка — 13-гадовага вучня 7-га класа Кірыла Аляксандравіча Казеку. Падлетак пайшоў з дому два дні таму.

«6 верасня каля 13:30 гадзін пайшоў з дому па вул. Галадзеда, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае. Апошні раз школьніка бачылі 8 верасня недзе апоўдні ў раёне плошчы Перамогі», — паведамілі ў мінскім УУС.

Прыкметы: на выгляд 13-15 гадоў, рост 160-165 см., сярэдняга целаскладу, твар авальны смуглявы, валасы прамыя кароткія, чорныя, голас глухі. Горбіцца.

Быў апрануты: у белую майку, цёмна-сінія спартыўныя штаны, белыя красоўкі. Пры сабе меў заплечнік сіняга колеру, падручнікі 7-га класа. Можа бязмэтна перасоўвацца па ўсім горадзе на грамадскім транспарце.

Калі вам вядома пра месцазнаходжанне Кірыла Аляксандравіча Казекі, паведаміце ў Заводскае РУУС г. Мінска:

Чытайце таксама:

У Бабруйску дзеці пабілі 30 шыб у будынку, які рэстаўрыруюць

Дзеці пад Гроднам гуляюць у небяспечныя гульні

У Шклоўскім раёне 78-гадовая цётка паспрабавала зладзіць для шалапутнай пляменніцы фаершоу

Каментары да артыкула