БЕЛ Ł РУС

Беларус паехаў у Расію на заробкі і знік у Маскве

9.09.2024 / 22:48

Nashaniva.com

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» паведаміў пра пошукі жыхара Вілейкі Андрэя Кавалёнка, які знік у Маскве. Родныя не могуць з ім звязацца амаль месяц. 

Як паведамляецца, Кавалёнак паехаў у Расію на заробкі і апошні раз выходзіў на сувязь, знаходзячыся на маскоўскім аўтавакзале «Салар'ева».

Гэта было 13 жніўня 2024 года. З тых часоў яго месцазнаходжанне невядомае.

Андрэй Валянцінавіч Кавалёнак, 44 гады. Прыкметы: рост 170 см, нармальнага целаскладу, вочы шэра-блакітныя, валасы светла-русыя. Можа насіць бараду і акуляры для карэкцыі зроку. Хутчэй за ўсё, быў апрануты ў сінія джынсавыя шорты, чорную майку з надпісам Jack & Jones.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне Кавалёнка, просяць патэлефанаваць па тэлефоне 7733; +375 (33) 694-77-33. 

Чытайце таксама:

Зніклага сямікласніка знайшлі

Каментары да артыкула